BE RU EN

У Курапатах невядомыя валяць крыжы

  • 20.03.2019, 18:31

Абаронцы ўрочышча налічылі 14 пашкоджаных крыжоў.

Пра гэта ў «Фейсбуке» паведаміў адзін з лідараў аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», абаронца Курапатаў Павел Севярынец:

- Сябры, увага! У Курапатах валяць крыжы. Невядома, хто і як. Мы налічылі 14 паламаных і паваленых толькі ў Галгофы.

На жаль, гэта не першы акт вандалізму ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, якое з'яўляецца месцам расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Апошнія навіны