BE RU EN

Апытанне: У другі тур выбараў ва Украіне выходзяць Зяленскі і Парашэнка

  • 20.03.2019, 17:55

Сацыёлагі сцвярджаюць, што 25,7% з тых, хто пойдзе на выбары, не ведаюць, за каго будуць галасаваць.

Такія вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў Соцыс і Інстытутам стратэгічных даследаванняў і прагнозаў Янус, паведамляе «Новое время».

Уладзіміра Зяленскага гатовыя падтрымаць 20,46% украінцаў, якія будуць браць удзел у галасаванні. За Пятра Парашэнку гатовыя аддаць свае галасы 13,25% апытаных.

За лідарку «Бацькаўшчыны» Юлію Цімашэнку гатовыя прагаласаваць 9,5% рэспандэнтаў, за лідара «Апазіцыйнай платформы за жыццё Юрыя Бойку - 6,9%, за лідара «Грамадзянскай пазіцыі» Анатоля Грыцэнку - 6,2%, за лідара Радыкальнай партыі Алега Ляшко - амаль 4,1%.

25,7% з тых, хто пойдзе на выбары, не ведаюць, за каго будуць галасаваць.

Апытанне праводзілася з 9 да 14 сакавіка. Былі апытаныя больш за 2000 чалавек метадам асабістага інтэрв'ю.

Характэрна, што заснавальнікам «Соцыса» з'яўляецца кіраўнік выбарчай кампаніі Парашэнкі Ігар Грынь.

Выбары прэзідэнта Украіны адбудуцца 31 сакавіка.

Апошнія навіны