BE RU EN

Людас Румбуціс: У Магілёве я проста на падставе дакументаў галоўны трэнер

  • 20.03.2019, 17:41

Экс-настаўнік беларускай моладзевай каманды распавёў пра тое, як апынуўся ў Магілёве.

Былы галоўны трэнер моладзевай каманды Беларусі ў футболе Людас Румбуціс даў інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» Сяргею Азаркевічу.

- Людас Іёнавіч, як вы апынуліся ў Магілёве?

- Усё проста: у мяне добрыя стасункі з уладальнікам клуба Уладзімірам Цельпуком. Гэта была ягоная просьба, каб я афіцыйна выконваў ролю галоўнага трэнера. Сітуацыя аналагічная як для «Мінска». Як і Лухвіч, Біёнчык атрымаў ліцэнзію «А». Летась яму дазваляў працаваць выканкам, аднак ён не можа гэта рабіць увесь час. І гэта правільна: трэнеры павінны вучыцца. У той жа час яму трэба адпрацаваць пэўную колькасць часу з ліцэнзіяй «А». Ён не можа адразу пайсці вучыцца на «Pro».

- То бок, на справе галоўным будзе Біёнчык?

- Так, усё як і раней. Проста ён не будзе хадзіць на прэс-канферэнцыі. Я буду Івану Сяргеевічу дапамагаць. Ездзіць на гульню, глядзець, нешта казаць.

- Хто яшчэ будзе ў штабе?

- Адкуль я ведаю? Гэта не мая прэрагатыва. Я проста паводле дакументаў галоўны трэнер. Мяркуючы з усяго, гэта будуць ранейшыя памочнікі Біёнчыка, якія працавалі з ім у «Прамяні».

- Як увогуле ставіцеся да гэтага магілёўскага праекта?

- Калі ёсць магчымасць пераехаць і там зачапіцца за фінансаванне, а ў Магілёве мяркуюць, што павінны мець каманды ў «вышцы» - чаму не? У Менску напраўду шмат каманд. З іншага боку - чаму ў тым жа Лондане могуць размяшчацца адразу шэсць клубаў прэм'ер-лігі?

- «Дняпра» не шкада?

- А чаго шкадаваць? Кожны год - туды-сюды, у нас шмат такіх камандаў. Я наогул быў упэўнены, што «Днепр» застанецца на нейкім фінансаванні і выступацьме ў першай лізе. Але, выяўляецца, не. Так што гэта ўладзе трэба шкадаваць.

Апошнія навіны