BE RU EN

Рэпетытар: Калі ў бланку ЦТ усюды адзначыць варыянт «2», можна набраць 51 бал

  • 20.03.2019, 16:50

Яўген Лівянт правёў эксперымент.

Вядомы рэпетытар Яўген Лівянт падзяліўся ў сваім «Фэйсбуку» эксперыментам, як пры выбары аднаго і таго ж варыянту на ўсе пытанні тэсту, можна атрымаць 51 бал! Пра гэта піша nn.by.

«Уваходзім на сайт РІКВ, адкрываем тэст па фізіцы, убіваем усюды ў адказы часткі A адказ 2, а ў частцы B наогул адказы не пішам, і атрымліваем 51 бал!!!

Увосень, калі ўвялі новую сістэму разліку балаў ЦТ, я ўжо пісаў, што ўсіх, хто мае дачыненне да ўкаранення новай сістэмы, трэба звольніць да д’ябла за прафнепрыдатнасць», - абураецца матэматык.

У каментарах падзяліліся і іншымі вынікамі: жанчына набрала 36 балаў у ангельскай мове пры выбары першага варыянту адказу ў частцы A.

Апошнія навіны