BE RU EN

Новы кіраўнік Казахстана прапанаваў перайменаваць сталіцу ў Нурсултан

  • 20.03.2019, 10:39

Акрамя таго, Такаеў прапанаваў узнагародзіць Назарбаева усімі вышэйшымі званнямі, якія існуюць у дзяржаве.

Пасля цырымоніі прынясення прысягі Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў перайменаваць сталіцу краіны Астану ў Нурсултан. Таксама ён выступіў за тое, каб назваць у гонар першага прэзідэнта краіны цэнтральныя вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах, паведамляе gazeta.ru.

«Наша сталіца павінна насіць імя нашага прэзідэнта і называцца Нурсултан», - заявіў Такаеў.

Акрамя таго, Такаеў прапанаваў узнагародзіць Нурсултана Назарбаева ўсімі вышэйшымі званнямі, якія існуюць у дзяржаве.

Таксама Такаеў хоча даць Назарбаеву статус «ганаровага сэнатара», а ўсе выявы першага прэзідэнта Казахстана застануцца абавязковым атрыбутам ва ўсіх публічных памяшканнях.

Кіраўнік верхняй палаты парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў 20 сакавіка ўступіў на пасаду прэзідэнта рэспублікі.

Апошнія навіны