BE RU EN

Затрыманы галоўны архітэктар Менска

  • 20.03.2019, 10:00

Старшыню камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама падазраюць у хабары.

Затрыманы старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама. Пра гэта паведамляе сайт МУС.

Супрацоўнікамі галоўнай управы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў абвінавачаны ў хабарніцтве старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкама. Гэтую пасаду займае Павел Лучыновіч.

Мужчыну затрымалі ў Менскім раёне пасля атрымання 4 тысяч даляраў. Грошы за спрыяльнае развязанне пытанняў аб узгадненні праектных развязанняў чыноўніку перадала індывідуальная прадпрымальніца.

Галоўным следчым управы Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовай асобы Менгарвыканкама распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 430 (атрыманне хабару ў вялікай суме) КК РБ, у дачыненні да хабарадавальніка распачата крымінальная справа паводле ч.2 арт. 431 (дача хабару ў вялікай суме) КК РБ.

Апошнія навіны