BE RU EN

Касым-Жамарт Такаеў уступіў на пасаду прэзідэнта Казахстана

  • 20.03.2019, 9:25

Палітык прынёс прысягу на супольным пасяджэнні палат парламента.

Касым-Жамарт Такаеў на супольным пасяджэнні палат парламента прынёс прысягу народу краіны і ўступіў на пасаду прэзідэнта Казахстана.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт ТАСС з прэс-цэнтра парламента.

«Урачыста клянуся верна служыць народу Казахстана, строга пільнавацца канстытуцыі і законаў Рэспублікі Казахстан, гарантаваць правы і свабоды грамадзян, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі прэзідэнта Рэспублікі Казахстан", - сказаў Такаеў.

Такаеў займаў пасаду старшыні Сэната (верхняй палаты парламента) Казахстана з верасня 2017 года.

Апошнія навіны