BE RU EN

У Лунінцы з акна кватэры на 9 паверсе выпаў міліцыянт

  • 2.03.2019, 19:25

Здарэнне здарылася ўночы 2 сакавіка.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргея Дучэнка пракаментаваў Медиа-Полесью:

- 2 сакавіка прыблізна пад 4.00 гадзіны раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу Лунінецкага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што паблізу аднаго са шматпавярховых дамоў горада выяўлены мужчына з траўмамі, характэрнымі для падзення з вышыні.

На месца здарэння была накіраваная следчая аператыўная група Лунінецкага РАУС.

Папярэдне ўстаноўлена, што 23-гадовы мужчына выпаў з акна кватэры, размешчанай на 9 паверсе. Ён быў дастаўлены брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў Лунінецкую ЦРБ, дзе пад 6.00 сканаў.

Паводле гэтага факту Лунінецкім РАУС праводзіцца праверка. Прызначаная судова-медыцынская экспэртыза, усе абставіны няшчаснага выпадку высвятляюцца.

23-гадовы лунінчук працаваў у райаддзеле міліцыі на афіцэрскай пасадзе, нежанаты, меў добрую бізнэс рэпутацыю.

Апошнія навіны