BE RU EN

У цэнтры Берасця на галовы мінакам падае тынкоўка

  • 2.03.2019, 12:10

Гэта стварае небяспеку траўмавання людзей.

У цэнтры Берасця фрагменты дамоў №23-25 на вуліцы Савецкай, не роўны час, могуць зваліцца на галовы мінакоў. Дамы з двума аварыйнымі гаўбцамі знаходзяцца побач з гандлёвым цэнтрам «Дзіцячы свет». Знізу аднаго з іх ужо бачная арматура, іншы выглядае крыху лепш, піша b-g.by.

Пакуль аб пацярпелых ад штукатуркападу ў Берасці інфармацыі няма.

ФОТА: B-G.BY
ФОТА: B-G.BY

Аднак у пачатку гэтага тыдня ў Менску кавалак тынкоўкі пашкодзіў легкавік. Праўда, адваліўся ён з пуцеправода. На шчасце, з людзей ніхто не пацярпеў.

Што будзе ў Берасці, пакажа час. Калі балконы на вуліцы Савецкай і далей будуць разбурацца, магчыма, кавалак тынкоўкі прызямліцца камусьці з мінакоў на галаву.

ФОТА: B-G.BY
ФОТА: B-G.BY
ФОТА: B-G.BY

Апошнія навіны