BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць золатаздабывальнай кампаніі Венесуэлы

  • 19.03.2019, 21:46

ЗША пашырылі санкцыі супраць рэжыму Мадура.

Адміністрацыя ЗША ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадура. Гэтым разам яны закранулі золатаздабывальны сектар. ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс горнае дзяржпрадпрыемства CVG Compañía General de Minería de Venezuela, якое займаецца золатаздабычай, а таксама яго прэзідэнта, паведаміла ў аўторак, 19 сакавіка, міністэрства фінансаў у Вашынгтоне, паведамляе DW.

Актывы кампаніі і яго кіраўніка Адрыяна Антоніа Пердамо Мата ў ЗША замарожваюцца, з імі забараняецца весці бізнэс.

Міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын абвінаваціў рэжым Мадура ў тым, што дзеля ўласнага ўзбагачэння ён безадказна мантачыць багацце, маёмасць і карысныя выкапні Венесуэлы. Горнае прадпрыемства падтрымлівае цеснае атачэнне карупцыйнага рэжыму Мадура, сцвярджае кіраўнік амерыканскага Мінфіна.

Раней ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да нафтавага сектара Венесуэлы, між іншым, дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA, а таксама супраць расейскага «Еўрафінанс Маснарбанка» праз падтрымку рэжыма Нікаласа Мадура.

Апошнія навіны