BE RU EN

У Слуцку на вытворчасці на рабочага ўпала дэталь вагой у тону

  • 19.03.2019, 17:11

59-гадовы рабочы шпіталізаваны.

У Слуцку ў цэху Сельскага будаўнічага камбіната ўдзень 18 сакавіка адбыўся няшчасны выпадак.

Падчас рамонта няспраўнага абсталявання вечка прэса фармоўкі блокаў полістыролу вагой блізу тоны ўпала і прыціснула нагу слесара, паведамляе tut.by са спасылкай на СК.

З траўмамі 59-гадовы мужчына шпіталізаваны.

СК пачаў праверку.

Апошнія навіны