BE RU EN

Беларусы падпісваюцца пад патрабаваннем абвясціць пасла Бабіча персонай нон грата

  • 19.03.2019, 12:36

Грамадзяне нашай краіны абураныя паводзінамі спецпрадстаўніка кіраўніка РФ.

16 сакавіка на сайце petitions.by з'явіўся тэкст петыцыі з патрабаваннем абвясціць пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча персонай нон грата:

«Улічваючы камандны тон пасла Расеі Бабіча, які не разумее розніцы паміж федэральнай акругай Расейскай Федэрацыі і незалежнай дзяржавай Рэспублікай Беларусь, просім, у адпаведнасці з арт.9 і арт. 43 Венскай канвенцыі ад 18.04.1961 «Аб дыпламатычнай камунікацыі» абвясціць пасла Расейскай Федэрацыі Бабіча Міхаіла Віктаравіча persona non grata».

Установы, у якія плануецца накіраваць зварот: Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Варта адзначыць, што за некалькі дзён петыцыю падпісалі больш за 1 100 беларусаў. Падпісацца можна тут.

Нагадаем, 14 сакавіка пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч у сваім інтэрв'ю РІА «Нововсті» заклікаў інтэнсіфікаваць фармаванне «саюзнай дзяржавы». У адказ афіцыйны прадстаўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Анатоль Глаз апублікаваў каментар, параўнаўшы Бабіча з «увішным бухгалтарам».

18 сакавіка Бабіч правёў у Менску канферэнцыю, прысвечаную пяцігоддзю анэксіі Крыма РФ.

Апошнія навіны