BE RU EN

Даля Грыбаўскайтэ раскрытыкавала «план-хуліган» аб БелАЭС

  • 19.03.2019, 10:52

Прэзідэнтка Літвы назвала прапанову прэм'ера антыканстытуцыйным.

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла 17 сакавіка, што прапанова прэм'ер-міністра краіны Саўлюса Скверняліса аб БелАЭС з'яўляецца антыканстытуцыйнай, паведамляе Delfi.

«Канстытуцыя прадугледжвае, што пастановы прымае толькі прэзідэнт, замежная палітыка ажыццяўляецца супольна з урадам», - заявіла Грыбаўскайтэ, адзначыўшы, што прэм'ер не ўзгадняў сваю прапанову з урадам.

«Паколькі гэтая тэма не ўзгаднялася, а гэта стратэгічная замежнапалітычная мэта, я мяркую, што гэта антыканстытуцыйнае дзеянне», - мяркуе літоўскі прэзідэнт.

Літва не раз выступала супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. У 2017 годзе Літва прыняла закон, які прызнае БелАЭС пагрозай нацыянальнай бяспекі.

Як паведамляў сайт сharter97.org, прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс прапанаваў беларускім уладам перавесці Астравецкую АЭС на газ.

Апошнія навіны