BE RU EN

Бразілія дазволіла ЗША выкарыстоўваць свой касмадром

  • 19.03.2019, 10:07

Касмадром Алкантра мае стратэгічна важнае становішча, дазваляючы эканомна запускаць апараты на экватарыяльную арбіту.

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару паведаміў аб падпісанні пагаднення з ЗША, якое дазваляе Вашынгтону камерцыйнае выкарыстанне касмадрома Алкантра ў штаце Мараньян. Аб пагадненні ён распавёў у сваім Twitter, піша РБК.

«Пагадненне прадугледжвае, што ЗША могуць запускаць спадарожнікі і ракеты з базы ў штаце Мараньян. Тэрыторыя застанецца пад юрысдыкцыяй Бразіліі», - паведаміў прэзідэнт.

Балсанару падкрэсліў, што ягоная краіна страціла вялікія сродкі, не эксплуатуючы касмадром, які займае выгаднае становішча, у камерцыйных мэтах. «Урад Бразіліі будзе імкнуцца ўкласці пагадненні з іншымі краінамі, дазваляючы ім запускаць ракеты і касмічныя караблі», - дадаў ён.

Пагадненне з NASA было падпісанае падчас візіту Балсанару з урадавай дэлегацыяй у Вашынгтон. Як піша Reuters, падчас свайго першага афіцыйнага візіту прэзідэнт Бразіліі заявіў аб планах развіцця супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі. «Амерыканскі народ заўсёды натхняў мяне», - цытуе яго словы Reuters.

Жаір Балсанару пільнуецца вельмі правых палітычных поглядаў, выступае за барацьбу з іміграцыяй і «сацыялістычнай пагрозай», што шмат у чым падобна з пазіцыяй амерыканскага прэзідэнта. Reuters называе яго «адкрытым прыхільнікам Трампа».

Дзейны прэзідэнт Бразіліі атрымаў перамогу на выбараў 28 кастрычніка, атрымаўшы ў ходзе галасавання больш за 55% галасоў выбарцаў. За яго апанента ад левай Партыі працаўнікоў Фернанда Адада аддалі галасы 44,87% выбарцаў. Раней, падчас вайсковай дыктатуры ў Бразіліі, якая доўжылася ў краіне з 1964 да 1985 года, Балсанару быў дэсантнікам і артылерыстам. Пасля падзення рэжыму ён пайшоў у палітыку і за сваю кар'еру сем разоў станавіўся дэпутатам нацыянальнага парламента.

Першы запуск з касмадрома Алкантра быў зроблены ў 1990 годзе. Гэты касмадром мае выгаднае становішча - блізу экватара, што дазваляе з эканоміяй паліва выводзіць касмічныя апараты на экватарыяльную арбіту.

Апошнія навіны