BE RU EN

Пуцін падпісаў закон аб непавазе да ўлады ў інтэрнэце

  • 18.03.2019, 18:32

Законапраект прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне і штраф да 300 тысяч расейскіх рублёў.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які ўводзіць пакаранне за непавагу да ўлады ў інтэрнэце. Дакумент апублікаваны на партале прававой інфармацыі.

У ім пазначана, што ў выпадку выяўлення ў Сеціве публікацый, якія ў непрыстойнай форме абражаюць чалавечую годнасць, грамадства, дзяржаву або дзяржаўныя сімвалы праваахоўныя органы павінны звярнуцца ў Раскамнагляд, які ў сваю чаргу абавязаны заблакаваць старонку з незаконным паведамленнем. Аднак федэральнае ведамства павінна за дзень паведаміць аб блакаванні, даўшы магчымасць выдаліць паведамленне самастойна. Законапраект прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне і штраф да 300 тысяч расейскіх рублёў.

Савет Федэрацыі адобрыў законапраект 13 сакавіка, Дзярждума РФ - 7 сакавіка. СПЧ пры прэзідэнце РФ палічыў, што дакумент супярэчыць Канстытуцыі, якая гарантуе кожнаму свабоду думкі і слова, і прасіў спачатку сенатараў, а затым і Пуціна не прымаць законапраект.

Апошнія навіны