BE RU EN

Стала вядома, якім будзе надвор'е на тыдні

  • 18.03.2019, 14:33

Чакаецца тэмпература, вышэйшая за норму, але з ападкамі.

На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца няўстойлівае з ападкамі надвор'е. Толькі ў сярэдзіне тыдня пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў будзе менш. Паветраныя масы атлантычнага паходжання будуць утрымліваць тэмпературны фон на 2-4 градусы вышэйшы за кліматычную норму. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

19 сакавіка, у аўторак, пад уплывам атмасферных франтоў уначы на паўднёвым усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Уначы ў асобных раёнах слабы туман. Удзень месцамі ў краіне чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0...+5°С, максімальная ўдзень +5...11°С.

У сераду, 20 сакавіка, пераважна без ападкаў, толькі месцамі на поўначы невялікія кароткачасовыя ападкі: мокры снег, дождж. Уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3...+3°С, максімальная ўдзень +3...10°С.

21 сакавіка, у чацвер, чарговая сістэма атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы прынясе новую порцыю вільготнага паветра. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі, у асноўным на ўсходзе краіны, чакаюцца кароткачасовыя ападкі: мокры снег, дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -2...+4°С, максімальная ўдзень +4...11°С.

У пятніцу, 22 сакавіка, пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, што паступаюць з Балтыйскага мора, месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы на асобных адцінках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -3...+4°С, максімальная ўдзень +5...12°С.

Апошнія навіны