BE RU EN

Берасцейцы ідуць маршам па цэнтры горада: моцнае відэа

  • 18.03.2019, 10:30

Як праходзіла акцыя супраць акумулятарнага завода.

Удзень 17 сакавіка на плошчы Леніна ў Берасці прайшло традыцыйнае кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Гэтым разам на яго прыйшло блізу 120 чалавек. Пасля кармлення галубоў людзі зноў пайшлі шпацыраваць па горадзе, піша «Брестская газета».

Калона прайшла вуліцамі Пушкінскай і Савецкай і спынілася каля кінатэатра «Беларусь». Людзі пэўны час размаўлялі паміж сабой, а потым разышліся.

Апошнія навіны