BE RU EN

Новая Зеландыя робіць больш жорсткім кантроль над валоданнем зброяй

  • 18.03.2019, 10:08

Новазеландскі стралок легальна меў пяць адзінак стралковай зброі.

Прэм'ер-міністарка Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн у нядзелю, 17 сакавіка, абвясціла аб тым, што кабінет міністраў краіны пачаў працаваць над узмацненнем жорсткасці заканадаўства ў галіне валодання і продажу зброі, паведамляе dw.com.

"Мы хочам рухацца так хутка, як толькі магчыма", - заявіла яна. Ардэрн абвясціла аб планах узмацнення жорсткасці кантролю за зброяй як толькі стала вядома, што абвінавачаны ў забойстве 50 чалавек у двух мячэцях 28-гадовы Брэнтан Тарант легальна меў пяць адзінак зброі, якія і выкарыстаў у тэракце.

Са слоў ягонага адваката Рычарда Петэрса, Тарант вызваліў яго ад абавязкаў абараняць сябе і будзе займацца гэтым у судзе самастойна. Петэрс выказаў здагадку, што Тарант збіраецца выкарыстоўваць працэс у якасці платформы для агучвання сваіх экстрэмісцкіх ідэй. Незадоўга да ўчынення тэракту Тарант апублікаваў у сацыяльных сетках 74-старонкавы маніфест, у якім называў сябе прыхільнікам ідэі перавагі белых людзей і распавядаў пра планы ўчыніць у Еўропе тэракты, накіраваныя супраць мусульман.

Двайны тэракт

З апошніх звестак, у выніку падвойнага тэракту ў Новай Зеландыі 15 сакавіка загінулі больш за 50 чалавек, у тым ліку дзеці. 42 з іх забітыя ў мячэці ў цэнтры Крайстчорча, яшчэ восем - у іншай мячэці на авеню Лінвуд, прычым тры чалавекі былі застрэленыя па-за будынкам. Раны атрымалі 50 чалавек, 36 з іх знаходзяцца ў шпіталях. Абедзве мячэці размешчаныя на адлегласці прыкладна пяці кіламетраў адна ад адной. Злачынец здымаў напад схаванай камерай і вёў жывую трансляцыю ў інтэрнэце. З моманту першага нападу да затрымання прайшло 36 хвілін.

Апошнія навіны