BE RU EN

Сяргей Южык: Вельмі спадзяюся на поўную змену кіраўніцтва беларускага біятлона

  • 17.03.2019, 21:14

Са слоў журналіста «Прессбола», кіраўніцтва зноў «падманула спартовак і заўзятараў».

Вядоўца тэкставай трансляцыі жаночай гонкі з масавага старту на ЧС-2019 Сяргей Южык на сайце Pressball.by праанансаваў падвядзенне вынікаў галоўнага старту сезона ў выглядзе асобнага матэрыялу і выказаў надзею на поўную змену кіраўніцтва беларускага біятлона.

- Пра прычыны няўдач на ЧС-2019 не буду распавядаць тут і цяпер - хочацца аформіць гэта ў выглядзе асобнага матэрыялу. Хоць ні для каго не сакрэт, што ўвесь порах быў бяздарна спалены дзеля другараднага паводле сусветных мерак чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах.

Абмяркоўваць тут асабліва няма чаго, таму развітваюся з вамі. Вельмі спадзяюся на поўную змену кіраўніцтва беларускага біятлона, якое чарговым разам падманула і спартовак, і заўзятараў.

Апошнія навіны