BE RU EN

У пасажырскага самалёта ў Швэцыі загарэўся рухавік

  • 17.03.2019, 17:09

Пілот прадоўжыў палёт.

У пасажырскага самалёта Avro RJ падчас палёту са Стакгольма ў Мальмё (Швэцыя) зламаўся адзін з рухавікоў.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на Aftonbladet.

Пасажыры пачулі гучны ўсплёск, пасля чаго ўбачылі праз ілюмінатары языкі полымя. Нягледзячы на гэта, лайнер планава прызямліўся ў аэрапорце Мальмё.

Самалёт належыць авіякампаніі BRA, на яго борце было 80 пасажыраў.

Са слоў прадстаўніка авіякампаніі, пілот наважыў прадоўжыць палёт, бо разбалансаванне аднаго рухавіка ў самалёце не прыводзіць да аварыйнай сітуацыі, а іншыя тры рухавікі былі спраўныя.

Апошнія навіны