BE RU EN

Аперацыі з банкаўскімі картамі Беларусбанка рэзка падаражэлі

  • 17.03.2019, 12:32

Кошты за паслугі выраслі ў два разы.

Стала даражэй атрыманне міні-выпіскі пра аперацыі або прагляд балансу карткі ў банкаматах некаторых іншых банкаў, паведамляе прэс-служба Беларусбанка.

За прагляд балансу з карткі ў банкаматах ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк» давядзецца плаціць 0,20 беларускіх рублёў, 0,1 адзінкі валюты, 6 расейскіх рублёў.

Атрыманне міні-выпіскі пра аперацыі, учыненыя з выкарыстаннем карткі ці яе рэквізітаў (змяшчае 10 апошніх аперацый за 7 апошніх дзён), будзе каштаваць 0,35 беларускіх рублёў, 0,2 адзінкі валюты, 12 расейскіх рублёў.

Апошнія навіны