BE RU EN

Прэм'ерка Новай Зеландыі атрымала "маніфест" ад тэрарыста за некалькі хвілінаў да нападу

  • 17.03.2019, 11:34

Нападнік разаслаў тэкст на 30 адрасоў.

Прэм'ер-міністарка Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн заявіла, што яе канцылярыя атрымала "маніфест" Брэндана Таранта, падазраванага ў нападзе на мячэці ў Крайстчэрчы, за дзевяць хвілінаў да тэракту, паведамляе meduza.io.

Паводле словаў Ардэрн, яе канцылярыя была адным з 30 адрасоў, на якія Тарант адправіў сваё пасланне. «Ні месца нападу, ні якіх-небудзь іншых дэталяў ён ["маніфест" – заўв. "Медуза"] не ўтрымоўваў», – падкрэсліла прэм'ер-міністарка.

Ардэрн дадала, што яе канцылярыя апавясціла службу бяспекі пра ліст Таранта праз дзве хвіліны пасля таго, як атрымала яго праз электронную пошту.

28-гадовы Брэндан Тарант – адзіны падазраваны ў нападзе на мячэці ў горадзе Крайстчэрчы, у выніку якога загінулі, паводле апошніх звестак, 50 чалавек.

«Маніфест» Таранта, які таксама быў апублікаваны ў інтэрнэце, змяшчае антыімігранцкія і антымусульманскія выказванні. У ім таксама гаворыцца, што напад Тарант – нараджэнец Аўстраліі – планаваў блізу двух гадоў.

Апошнія навіны