Відэафакт: Стратэгічныя бамбавікі ЗША ўпершыню пасля 2003 года прыбылі ў Еўропу
- 17.03.2019, 11:22
B-52 здольныя несці ядзерную зброю.
У Вялікую Брытанію 16 сакавіка прыбылі два стратэгічныя бамбавікі B-52H Stratofortress, здольныя несці ядзерную зброю, паведамляе УНIАН,
Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу MilRadar у Twitter. Паводле яго інфармацыі, самалёты DRYER91 і DRYER92 вылецелі з авіябазы Барксдэйл у Луізіяне і прызямліліся на брытанскім аэрадроме Фэйрфорд.
Пры гэтым, паводле звестак сэрвісу, за апошнія тры дні ў Вялікую Брытанію былі перакінутыя яшчэ чатыры B-52 (барты STRAY81, STRAY82, STRAY83 і CLIP91).
У найбліжэйшы час ЗША могуць нарасціць групоўку бамбавікоў да васьмі штук.
Такая перакідка цяжкай авіяцыі адбываецца ўпершыню з 2003 года, калі ЗША ўдзельнічалі ў ваеннай аперацыі супраць Ірака.