BE RU EN

Памерла расейская спявачка Юлія Началава

  • 16.03.2019, 20:26

Перад гэтым яна перанесла планавую аперацыю на назе.

У Маскве ва ўзросце 38 гадоў памерла спявачка Юлія Началава. Пра гэта паведаміла прадстаўніца артысткі Ганна Ісаева ў Instagram, піша «Униан».

Раней Ісаева распавяла расейскім СМІ, што спявачка перанесла планавую аперацыю на назе і знаходзіцца ў стане штучнай комы.

13 сакавіка расейская спявачка Юлія Началава трапіла ў рэанімацыю пасля рэзкага павышэння ўзроўню цукру ў крыві і абвастрэння хранічнага захворвання - падагры.

У 1997 годзе выйшаў сінгл Юліі Началавай «Герой не майго рамана».

Апошнія навіны