BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

  • 16.03.2019, 18:27

Гэта чацвёртае змена коштаў паліва сёлета.

З 17 сакавіка ў Беларусі зноў змяняюцца раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі tut.by у прэс-службе «Белнафтахіма».

У ведамстве распавялі, што раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 17 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 47 капеек, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 58 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 79 капеек, ДП – 1 рубель 58 капеек.

Гэта чацвёртае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 10 сакавіка: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку. Нагадаем, у 2018 годзе кошты паліва мяняліся 27 разоў (у асноўным павялічваліся на капейку. — Заўвага), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыцці вуглевадароднай сыравіны».

Апошнія навіны