BE RU EN

Немцы назвалі найлепшыя б/у аўтамабілі

  • 16.03.2019, 13:02

Дзевяць з дзесяці – прадукцыя нямецкіх аўтавытворцаў.

Нямецкая кампанія TÜV, якая займаецца наглядам за тэхнічным станам аўтамабіляў, апублікавала звесткі пра надзейнасць патрыманых машынаў. На аснове гэтай інфармацыі часопіс Autobild склаў рэйтынг найлепшых б/у аўтамабіляў, піша «Твая машына».

За аснову пры складанні рэйтынгу браліся такія крытэрыі, як надзейнасць, страта кошту з пачатку эксплуатацыі, зручнасць, суадносіны кошт / якасць.

У дзясятку найлепшых патрыманых аўтамабіляў немцы ўключылі мадэлі, якія гэтага цалкам заслугоўваюць. Прычым дзевяць з дзесяці – прадукцыя нямецкіх аўтавытворцаў: Audi (A1, A4 / A5 і Q3), Volkswagen (VW Golf Sportsvan), Мercedes-Benz (А-Class, C-Class, GLK і B-Class), а таксама Porsche (мадэль 911).

Толькі адну ўжываную «іншамарку» немцы мяркуюць дастаткова надзейнай, каб яе паставіць нароўні з нямецкімі машынамі. Гаворка ідзе пра паўднёвакарэйскі субкампактны хэтчбэк Hyundai i20.

Раней TUV Report 2018 апублікаваў дзясятку найлепшых патрыманых аўтамабіляў у коштавай катэгорыі да 4 000 еўраў. У яе ўвайшлі: Ford Fusion, Honda CR-V, Mazda 2, Mercedes-Benz A-Class, Mitsubishi Colt, Opel Agila, Peugeot 107, Toyota Avensis, Toyota Corolla, VW Golf Plus.

Апошнія навіны