BE RU EN

ЗША пашырылі антырасейскі санкцыйны спіс датычны да Украіны

  • 15.03.2019, 19:05

У пашыраны спіс трапілі расейскія чыноўнікі.

Злучаныя штаты Амерыкі пашырылі спіс санкцый супраць Расеі праз працяг агрэсіі ў дачыненні да Украіны. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства фінансаў ЗША, апублікаваным 15 сакавіка, піша «Гордон».

«Упраўленне кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла шэсць чалавек і восем юрыдычных асоб у санкцыйны спіс у адказ на агрэсію РФ што доўжыцца ва Украіне», - паведамілі ў ведамстве.

Між іншым, пад санкцыі трапілі чатыры расейскія чыноўнікі, якія былі датычныя да нападу на ўкраінскіх маракоў у Керчанскай пратоцы, адзначаецца ў заяве.

Апошнія навіны