BE RU EN

Міхаіл Гардзяйчук вызначыўся дублем у чэмпіянаце Казахстана

  • 15.03.2019, 17:35

Беларускі футбаліст «Табола» выйшаў на замену і змяніў ход матчу.

У матчы другога тура чэмпіянату Казахстана «Табол», за які выступае беларускі нападнік Міхаіл Гардзяйчук, дома нанёс паразу «Таразу» - 4:1, піша «Прессбол».

У пераможцаў другі і трэці мячы правёў Гардзяйчук, які выйшаў на замену на 57-й хвіліне.

Табол - Тараз - 4:1

Галы: 1:0 - Нургаліеў (31, з пенальці). 2:0 - Гардзяйчук (62). 3:0 - Гардзяйчук (75). 3:1 - Лабжанідзэ (83). 4:1 - Турысбек (89).

Набраўшы максімальна магчымыя 6 балаў, «Табол» з розніцай мячоў 7-1 узначаліў табліцу чэмпіянату Казахстана.

Апошнія навіны