BE RU EN

Прэм'ерка Новай Зеландыі: Гэта адзін з самых змрочных дзён

  • 15.03.2019, 12:23

Джасінда Ардэрн пракаментавала страляніну ў мячэцях.

Прэм'ер-міністарка Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн каментуючы страляніну ў мячэцях краіны, заявіла, што гэта адзін са "змрочных дзён".

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

"Гэта адзін з самых змрочных дзён Новай Зеландыі. Відавочна, што тое, што тут адбылося, з'яўляецца экстраардынарным і беспрэцэдэнтным актам гвалту", - сказала Ардэрн.

Яна адзначыла, што многія пацярпелыя могуць быць мігрантамі і ўцекачамі, аднак "яны надумалі зрабіць Новую Зеландыю сваім домам".

"Яны - гэта мы", - дадала новазеландская прэм'ерка.

Раней паведамлялася, што страляніна адбылася ў двух мячэцях Крайстчэрча і гарадской лякарні. У выніку атакі загінулі не менш за 27 чалавек.

Адным з узброеных людзей з'яўляецца аўстраліец, які напісаў 37-старонкавы маніфест, які апісвае ягоныя намеры. У ім злачынец кажа: "Гэта тэрарыстычны акт".

Апошнія навіны