BE RU EN

У Гомелі ў лякарні памерла 16-гадовая школьніца

  • 15.03.2019, 9:49

СК праводзіць праверку.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку паводле факту смерці 16-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра.

Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

11 сакавіка дзесяцікласніцу з дому забрала хуткая. Аднак, нягледзячы на намаганні лекараў, выратаваць яе не ўдалося: яна памерла ў лякарні. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспэртыза.

Вядома, што дзяўчынка вучылася ў сярэдняй школе № 1 Гомеля. Як паведамляе рэгіянальнае выданне «Моцныя навіны», сярод бацькоў школьнікаў распаўсюджваецца інфармацыя, што яна памерла ад менінгіту. Афіцыйна яна пакуль не пацверджаная.

Апошнія навіны