BE RU EN

Прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ наведае Беларусь

  • 14.03.2019, 18:54

Арлем Дэзірэ сустрэнецца з кіраўнікамі і журналістамі СМІ.

Прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзірэ наведае Беларусь 18-20 сакавіка з афіцыйным візітам, паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

«Арлем Дэзірэ сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, кіраўнікамі і журналістамі СМІ, медыя-экспертамі», - адзначылі ў прэс-службе.

Там падкрэслілі, што Дэзірэ ўважліва сочыць за сітуацыяй у галіне медыяў у Беларусі.

«Сваю пазіцыю ён агучваў пасля абвяшчэння крымінальнага прысуду Марыне Золатавай, масавых затрыманняў журналістаў у «справе БелТА» ў жніўні», - дадалі ў асацыяцыі.

Апошнія навіны