BE RU EN

Названы найлепшы ўзрост для падарожжаў

  • 14.03.2019, 17:12

Пенсійны ўзрост не перашкода для турыстычных паездак.

Онлайн-сэрвіс рэзэрвавання квіткоў Biletix правёў даследаванне і высветліў, які ўзрост турысты ўважаюць за самы аптымальны для падарожжаў, піша lenta.ru.

Згодна з вынікамі апытання, удзел у якім узялі больш за дзве тысячы чалавек, перыяд з 40 да 60 гадоў уважаецца за найлепшы для паездак (за гэты варыянт прагаласавалі 32 адсоткі рэспандэнтаў).

Блізу 30 адсоткаў апытаных упэўненыя, што лепш падарожнічаць з 25 да 40 гадоў, а 15 адсоткаў прагаласавалі за варыянт з 18 да 25 гадоў.

Пры гэтым абсалютная большасць (98 адсоткаў) мяркуюць, што пенсійны ўзрост - не перашкода турыстычным паездкам, і не плануюць спыняць падарожнічаць пасля 60 гадоў.

Апошнія навіны