BE RU EN

Кіраўнік Еўрапейскай рады дапусціў перанос тэрмінаў Brexit

  • 14.03.2019, 16:56

Дональд Туск мае намер прасіць краіны Еўразвязу пачаць працэс падаўжэння тэрмінаў выхаду Вялікай Брытаніі.

Прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск дапускае, што Вялікая Брытанія можа падоўжыць тэрміны выхаду з Еўразвязу. Пра гэта ён напісаў у Twitter 14 сакавіка, піша «Гордон».

«Падчас маіх кансультацый перад пасяджэннем Еўрапейскай Рады я звярнуся да 27 краінаў - чальцоў ЕЗ з мэтай пачаць працэс значнага падаўжэння [тэрмінаў Brexit], калі Злучанае Каралеўства палічыць неабходным пераасэнсаваць сваю стратэгію аб Brexit і даможацца кансенсусу ў гэтым пытанні», - заявіў палітык.

Наступны саміт ЕЗ пройдзе 21-22 сакавіка.

Апошнія навіны