BE RU EN

Стала вядомая сума самага буйнога хабару ў Беларусі ў 2018 годзе

  • 14.03.2019, 15:55

Хабарніка затрымалі на месцы злачынства.

Самы буйны хабар у Беларусі ў 2018 годзе склаў 85 тысяч еўраў. З гэтай сумай чалавек быў затрыманы на месцы злачынства. «Усяго ён атрымаў хабараў на 152 тысячы еўраў. Гэта сфера аграпрамысловага комплексу», - распавёў на прэс-канферэнцыі 13 сакавіка намеснік начальніка ГУБЭЗ МУС Валерый Балабуеў.

Агульная сума канфіскаваных хабараў у Беларусі у 2018 годзе склала 544 тысячы даляраў. Гэта фактычна ўдвая больш, чым у 2017-м, паведамляе БелТА.

Летась было распачата больш за 1,1 тысячу крымінальных спраў на падставе арт.430 «Атрыманне хабару» КК РБ. Гэта максімум за апошнія 10 гадоў.

Апошнія навіны