BE RU EN

У Венесуэле ўзарваліся нафтасховішчы

  • 14.03.2019, 14:34

Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі прадпрыемства Petro San Felix у штаце Ансаатэгі.

Рэзервуары падарваліся ў сераду на тэрыторыі НПЗ на поўначы Венесуэлы. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Panorama,

Паводле яе звестак, інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі прадпрыемства Petro San Felix у штаце Ансаатэгі. У першым рэзервуары захоўвалася нафта, у другім - растваральнік для яе.

У выніку выбуху ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны