BE RU EN

У Польшчы пабудуюць больш кватэр для малазабяспечаных жыхароў

  • 14.03.2019, 12:26

Праграма ўрада дзейнічае ўжо некалькі гадоў і паказвае добрыя вынікі.

У Польшчы, са звестак розных крыніц, не стае ад 500 тысяч да 3 мільёнаў кватэр, паведамляе «Радыё Польшча».

На тысячу палякаў прыпадае 363 кватэры, у той час як у сярэднім у Еўрапейскім Звязе на тысячу жыхароў прыпадае 435 кватэр. Акрамя таго, блізу 10% палякаў пражываюць у перапоўненых кватэрах, у якіх не стае асвятлення, няма ваннага пакоя або працякае дах.

Каб задаволіць патрэбы самых бедных грамадзян на рынку неўзабаве павінна з'явіцца 6 700 жылых памяшканняў. Жыллё будзе пабудаванае ў рамках праграмы падтрымкі сацыяльнага і камунальнага будаўніцтва Банкам нацыянальнага гаспадаркі.

Праграма дзейнічае ўжо некалькі гадоў і паказвае добрыя вынікі.

Пра тое, хто будзе жыць у гэтых памяшканнях, прымаюць пастанову органы мясцовай улады. Асноўным крытэрыем з'яўляецца ўзровень даходу, але жыллё таксама можа быць выдадзенае шматдзетным сем'ям.

Апошнія навіны