BE RU EN

Відэагіт: Каёт узлез на дрэва і есць яблыкі

  • 14.03.2019, 11:45

Жывёліна прыйшла ў двор, каб паласавацца зімовымі пладамі.

У канадскім Таронта на відэа трапіў каёт, які з задавальненнем еў яблыкі.

Каёты - амерыканскія дзікія сабакі, якія прыкметна саступаюць у памерах ваўкам, але значна лепш за іх прыстасаваліся да жыцця побач з людзьмі. Цяпер яны спакойна жывуць у шматлікіх запаведніках, піша travelask.ru.

Каёт, выяўлены на гэтым відэа, прыйшоў у двор да мясцовых жыхароў, каб паласавацца познімі дробнымі яблычкамі. Спачатку звер смешна падскоквае, каб схапіць іх, а затым залазіць на куст у надзеі дабрацца да ласункаў.

Апошнія навіны