BE RU EN

Давайце пакажам, што нас шмат

  • Леанід Судаленка
  • 13.03.2019, 12:03

Леанід Судаленка звярнуўся да беларусаў.

Першы так званы «дармаедскі» суд 2019 года пройдзе найбліжэйшым часам у горадзе над Сожам. «Гомельская вясна» апублікавала з гэтай нагоды відэазварот прававога інспектара прафзвязу РЭП Гомельскай вобласці, вядомага як «адвакат дармаедаў» Леаніда Судаленкі:

«15 сакавіка а 14:30 адбудзецца папярэдняе слуханне справы ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля паводле пазову Марыі Тарасенкі, якую ўлады лічаць за «незанятую ў эканоміцы». Мы падтрымліваем Марыю ў яе барацьбе за ўласныя правы.

Таму я, праваабаронца Леанід Судаленка, заклікаю ўсіх да салідарнасці! Прыходзьце ў суд, давайце пакажам, што нас шмат!».

Апошнія навіны