BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +7 градусаў

  • 12.03.2019, 20:32

Тэмпература паветра ўначы апусціцца да -7 градусаў.

Галалёдзіца, парывісты вецер і да 7 градусаў марозу чакаецца ў Беларусi 13 сакавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ўначы месцамі на паўночным усходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, а ўдзень на захадзе - мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж.

Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы 4-9 м/с, удзень з парывамі да 12-14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, удзень - плюс 1-7.

Апошнія навіны