BE RU EN

Алег Дулуб узначаліў юніёрскую нацыянальную каманду Беларусі ў футболе

  • 12.03.2019, 12:50

Кантракт са спецыялістам падпісаны на адзін год.

Вядомы трэнер Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам юніёрскай (U-19) каманды Беларусі, складзенай з футбалістаў 2001 года нараджэння.

Кантракт са спецыялістам падпісаны на адзін год, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, што U-19 у кастрычніку 2019 года трэба будзе ўдзельнічаць у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы.

Апошнім месцам працы Дулуба быў барысаўскі БАТЭ.

Апошнія навіны