BE RU EN

Сям'я дэпутата парламента Славакіі загінула пры катастрофе лайнера ў Этыёпіі

  • 10.03.2019, 18:42

У ліку загінулых - прадстаўнікі 33 краін.

Пры катастрофе пасажырскага самалёта Boeing-737 авіякампаніі Ethiopian Airline загінулі жонка, сын і дачка дэпутата славацкага парламента Антона Грнко. Пра гэта парламентарый паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, піша РБК.

«З глыбокім жалем паведамляю, што мая дарагая жонка Бланка, сын Марцін і дачка Міхала загінулі ў выніку катастрофы ў Адыс-Абебе сёння на досвітку. Хто ведаў іх, прысвяціце іх памяці ціхі ўспамін», - напісаў Грнко.

Акрамя таго, пры катастрофе самалёта таксама загінула яшчэ адна грамадзянка Славакіі, якая працавала ў адной з гуманітарных арганізацый.

Самалёт Boeing 737 авіякампаніі Ethiopian Airlines, на борце якога знаходзіліся 149 пасажыраў і восем чальцоў экіпажу разбіўся раніцай 10 сакавіка недалёка ад этыёпскага горада Дэбрэ-Зэйт. Лайнер перастаў выходзіць на сувязь праз 3 хвіліны пасля ўзлёту. У ліку загінулых - прадстаўнікі 33 краін, ніхто з іх не выжыў.

Апошнія навіны