Леанід Заіка: У Лукашэнкі ўнутры сядзіць дзікая непрыязнасць да гарадскіх разумнікаў
- 10.03.2019, 14:10
Дыктатар баіцца, што ягонае асяроддзе заўважыць ягоную некампетэнтнасць.
Пра гэта ў інтэрв'ю «Белгазете» заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.
- Чаму «трэш» у эканоміцы Беларусі прадаўжаецца дагэтуль? Можа, таму што 25 гадоў Лукашэнку атачае адна і тая ж інтэлектуальная кагорта тыпу Мясніковіча, Сямашкі, Андрэйчанкі?
- Яны яго атачылі, бо ў Лукашэнкі дзесьці ўсярэдзіне сядзіць дзікая непрыязнасць да гарадскіх разумнікаў. Мабыць, баіцца, што нехта можа заўважыць, што ён чагосьці там не ведае. Калі мяне прызначалі на пасаду прарэктара, рэктар сказаў, што ў яго прынцып такі: прызначаць сабе намеснікаў, разумнейшых за яго. А Аляксандр Рыгоравіч не можа перамагчы у сабе непрыязнасць да разумных, каб прызначаць сабе такіх памочнікаў. Вось ягоная памылка.
Лукашэнка - закладнік чырвона-дырэктарскай і зялёна-аграрнай наменклатуры, якая расквітнела пышным колерам яшчэ за Кебічам. І хоць дыктатар раздае чыноўнікам пстрычкі і ганяе іх, як сідаравых коз, ён усё ж закладнік наменклатуры. Яна нікуды не знікла, а стаілася, як партызаны.
За 20 з лішнім гадоў гэтыя партызаны набудавалі сабе палацаў замест зямлянак, катэджы ў Гішпаніі ды Францыі. Яны абраслі камерцыйнымі сувязямі, убудавалі ў сістэму сваіх дзяцей і сваякоў.
Вось такія яны, беларускія наменклатурныя партызаны.
- У выніку створаная сістэма кіравальнасці эканомікай з цэнтра ўніз. Яна захоўваецца дагэтуль і прыносіць вельмі дрэнныя фінансавыя вынікі.
- А хто мог расказаць Лукашэнку пра тэорыю змяшанай эканомікі, пра нямецкую тэорыю ідэальных тыпаў гаспадарак - як з цэнтральна кіраваных яны пераходзяць да рынкавых, канкурэнтных эканомік? Хто мог распавесці яму пра досвед кітайцаў у дэталях? Што там эканоміка спачатку была двутракавай, потым дзяржсектар быў элімінаваны, а доля, вага і важнасць прыватнага сектара стала расці? Ніхто. Трэба было браць ва ўрад разумных людзей. Не варта іх баяцца. Яны не будуць бравіраваць сваім розумам, у адрозненне ад дзяўчыны лёгкіх паводзінаў, якая заўсёды гатовая дэманстраваць сваю ніжнюю бялізну.
Лукашэнка не чытаў Давіда Рыкарда, які давёў, што прыбытак і заробак рухаюцца ў процілеглых кірунках. Лукашэнка даў сваім байцам задачу - «падняць» заробак. Ніхто з іх не сказаў яму, што гэта падрывае тэорыю Рыкарда. Чыноўнікі проста ўзялі пад казырок і нібыта «паднялі» заробак на 17%. І прыбытак абрынуўся.