BE RU EN

Пасажырскі самалёт Ethiopian Airlines пацярпеў катастрофу на шляху ў Кенію

  • 10.03.2019, 11:58

На борце знаходзіліся 157 чалавек.

Самалёт Boeing 737 авіякампаніі Ethiopian Airlines з 149 пасажырамі і васьмю сябрамі экіпажа пацярпеў катастрофу на шляху ў Кенію. Пра гэта, як паведамляе «Бі-бі-сі», паведаміў прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі.

Прэм'ер выказаў спачуванні родным загінулых. Ці ёсць выжылыя, ён не паведаміў.

Самалёт выконваў рэгулярны рэйс паміж сталіцамі Эфіопіі і Кеніі Адыс-Абебе і Найробі, паведамляе Al Jazeera.

Катастрофа адбылася а 08:44 паводле мясцовага часу (супадае з менскім), удакладніў Reuters прадстаўнік авіякампаніі.

Апошнія навіны