BE RU EN

Міліцыя ўзяла «ў аблогу» дом менскага актывіста

  • 1.03.2019, 9:56

З вечара супрацоўнікі МУС вартуюць актывіста пад вокнамі і ля пад'езда.

Вечарам 28 лютага праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што да аднаго з менскіх актывістаў анархісцкага руху, пачынаючы з 19.30 вечара, настойліва стукаюць у дзверы супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Каля пад'езда ў легкавым аўтамабілі дзяжураць некалькі чалавек, недалёка ад дома прыпаркаваны сіні мікрааўтобус з танаванымі шыбамі.

Ёсць падставы меркаваць, што яго хочуць затрымаць. З якой прычыны - пакуль невядома.

Апошнія навіны