BE RU EN

Аляксандр Хацкевіч: «Ваяры святла» - гэта тая песня, якая мне падабаецца

  • 9.02.2019, 21:13

Галоўны трэнер кіеўскага «Дынама» беларус Аляксандр Хацкевіч назваў сваю ўлюбёную песню.

- Апошні фільм, які вам спадабаўся?

- Болей за не фільм, а невялікі сэрыял - "Мільярды".

- Кніга, якую параілі б пачытаць?

- "Усе хлусяць". Там апісваецца тэорыя хлусні. Як інтэрнэт уплывае на развіццё розных станаў насельніцтва, маніпуляцыя думкамі. Досыць цікава.

- Ёсць песня, якая круціцца безупынна ў галаве?

- Ляпіса "Ваяры святла". Гэта тая песня, якая мне падабаецца.

- З таго, што цяпер адбываецца на планеце, ёсць рэчы, якія вас турбуюць?

- Турбуе, што шмат якія краіны зазнаюць войны. Украіна. Сірыя. Усе з кімсьці канфліктуюць. Барацьба рэлігій. На футболе гэта таксама адбіваецца. Адна краіна не можа гуляць з другой. І ў еўракубках, і на ўзроўні нацыянальных камандаў. Азербайджан не можа згуляць з Арменіяй. Украіна з Расеяй. Для спорту - гэта дакладна не плюс, - падае словы Хацкевіча footballhub.com.ua. footballhub.com.ua.

Апошнія навіны