BE RU EN

Жыхары Кастаная прыйшлі з вёдрамі да спіртавоза, які патрапіў у аварыю

  • 9.02.2019, 21:10

Фура са спіртам перакулілася на трасе Алматы - Екацерынбург у Кастанайскай вобласці ў Казахстане.

Фура са спіртам перакулілася на трасе Алматы - Екацерынбург у Кастанайскай вобласці ў Казахстане. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, паведамляе Tengrinews.kz.

Вядома, што кіроўца аўтамабіля Volvo не ўкіраваў, праз што прычэп з цыстэрнай адчапіўся і з'ехаў у кювет, а спірт з цыстэрны разліўся па наваколлі.

Пакуль на месца аварыі для ліквідацыі наступстваў ДТЗ ехалі спецыялісты, тутэйшыя жыхары прыйшлі з вёдрамі, каб вычарпаць з цыстэрны вадкасць.

У Сеціве апублікаваныя відэакадры, дзе некалькі мужчын з прыдарожнай канавы зачэрпваюць спірытус і заліваюць яго вёдрамі ў вялікі бітон.

Паводле факту аварыі праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны