BE RU EN

На Новай Зямлі ўвялі рэжым НС праз навалу белых мядзведзяў

  • 9.02.2019, 18:51

Рэжым НС уводзяць без абмежавання ў часе.

На архіпелагу Новая Зямля ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі праз масавае нашэсце белых мядзведзяў у населеныя пункты, паведамляецца на сайце ўрада Архангельскай вобласці.

Кіраўнік адміністрацыі Новай Зямлі Жыганша Мусін адзначыў, што рэжым НС уводзяць без абмежавання ў часе, пакуль не будзе гарантаваная бяспека мясцовага насельніцтва. Вялікую колькасць белых мядзведзяў вакол населеных пунктаў пачалі фіксаваць у снежні мінулага года. У раёне пасёлка Бялушына Губа адзначылі прысутнасць 52 жывёлін, якія заходзяць у населены пункт.

«Адзначаюцца выпадкі агрэсіўных паводзін дзікіх жывёлін - напады на людзей, пранікненне ў жылыя і службовыя памяшканні. Увесь час на тэрыторыі пасёлка знаходзяцца ад шасці да дзесяці белых мядзведзяў», - цытуе прэс-служба ўрада Архангельскай вобласці даклад намесніцы кіраўніка адміністрацыі Новай Зямлі Аляксандры Мінаевай.

У рэгіянальнай управе Федэральнай службы нагляду ў сферы прыродакарыстання ў сувязі з тым, што адбываецца пастанавілі накіраваць на архіпелаг аператыўную групу для ацэнкі становішча і правядзення дзеянняў для прадухілення нападу мядзведзяў на людзей. Са слоў Мусіна, група з чатырох чалавек ужо сфармаваная, цяпер афармляюцца дакументы для іх допуску ў населеныя пункты архіпелага.

Апошнія навіны