BE RU EN

Экс-абаронца нацыянальнай каманды Беларусі аднавіў гульнявую кар'еру

  • 9.02.2019, 16:49

Хакеіст Іван Усенка будзе выступаць за аршанскі «Лакаматыў».

Як паведамляе Belarushockey.com, экс-абаронца нацыянальнай каманды Беларусі Іван Усенка прыняў пастанову аднавіць гульнявую кар'еру.

Усенка будзе выступаць за «Лакаматыў», у трэнерскім штабе якога як раз і працаваў з кастрычніка мінулага года.

У кастрычніку мінулага года Усенка абвясціў аб заканчэнні кар'еры. Сезон 2017/18 35-гадовы абаронца правёў у «Шахцёры», у 44-х матчах за які набраў 10 (1+9) балаў.

Усенка выступаў за менскае «Дынама», «Юнацтва», «Нёман», «Шахцёр» і іншыя клубы. У нацыянальную каманду Беларусі ён прыцягваўся на чэмпіянат свету 2009-га, 2014-га і 2015 га гадоў. Абаронца згуляў 21 матч за нацыянальную каманду на сусветных першынствах, набраў 2 (1+1) балы пры паказчыку карыснасці «-4».

Пасля 36 матчаў «Лакаматыў» лідаруе ў экстралізе «Б», на адзін бал апярэджваючы «Магілёў».

Апошнія навіны