BE RU EN

Па цэнтры Полацка бегае зграя бадзяжных сабак

  • 9.02.2019, 14:45

У мясцовым ЖКГ кажуць, што адлоў ідзе, але камунальнікі вымушаныя «даслоўна ганяцца» за жывёлінамі.

«У зграі ёсць свойскія сабакі. Гаспадары, тэрмінова забярыце сваіх», - звяртаецца да гараджан адміністратар суполкі «Прытулак у Наваполацку».

Пасля таго, як у канцы студзеня ў Полацку сабака, падобны на рэтвейлера, напаў на 72-гадовую жанчыну і загрыз яе той-тэр'ера, праблема бадзяжных жывёл у горадзе стала асабліва актуальнай. Гараджане цяпер часцей звяртаюцца ў ЖКГ па дапамогу адлавіць бадзяжных сабак.

Некаторыя з сабак, са слоў людзей, паводзяць сябе агрэсіўна. Сярод палачан ёсць нават тыя, хто выступае за адстрэл безнаглядных жывёлін.

ФОТА: VK.COM/PRIYT
ФОТА: VK.COM/PRIYT

Дырэктар ЖКГ Полацка Аляксандр Міхалевіч паведаміў «Белсату», што ідзе адлоў сабак:

- Праз тое, што выкарыстанне спецыяльных усыпляльных або іншых сродкаў немагчымае на падставе закона, мы даслоўна ганяемся за зграяй. У нас няма дзяржаўнага прытулку (на жаль, ці на шчасце), у бюджэце няма на гэта грошай, таму перадаём сабачак валанцёрам, якія і займаюцца іх лёсам.

ФОТА: VK.COM/PRIYT

Аляксандр Міхалевіч адзначыў, што калі б у Беларусі было абавязковае чыпаванне, можна было б знайсці гаспадара і высветліць, як сабака трапіў на вуліцу.

Апошнія навіны