BE RU EN

Відэафакт: надрукаваны на 3D-друкарцы робат навучыўся катацца на каньках

  • 9.02.2019, 13:10

Распрацоўнікі мяркуюць, што хутка робатаў можна будзе збіраць, як канструктар LEGO.

Сабраны з надрукаваных на 3D-друкарцы модуляў робат навучыўся катацца на каньках.

Пра гэта паведамляе брытанская тэлерадыёкампанія ВВС.

"Вы калі-небудзь бачылі такога прафесіянала ў катанні на каньках? Навукоўцы апавялі пра тое, як лязо канька паводзіць сябе на лёдзе, а гэты разумны хлопец разабраўся з астатнім!" – гаворыцца ў паведамленні.

Распрацоўнікі мяркуюць, што хутка робатаў можна будзе збіраць лёгка, як канструктар LEGO, і абыходзіцца без праграмавання.

На іхнюю думку, такога кшталту робаты ў будучыні могуць быць выкарыстаныя для дастаўкі, дапамогі людзям і пошукавых місій.

Апошнія навіны